ЭСТЭР 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)4 І раптам спытаўся цар: «Хто там на панадворку?» А гэта прыйшоў Аман на знешні панадворак царскага дома параіць цару, каб ён загадаў павесіць на шыбеніцы, якую [Аман] яму падрыхтаваў, Мардахэя. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)4 І сказаў валадар: «Хто на панадворку?» А Аман прыйшоў на вонкавы панадворак дому валадара сказаць валадару, каб павесілі Мардэхая на дрэве, якое ён падрыхтаваў для яго. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)4 І сказаў цар: хто на двары? Аман прыйшоў тады на зьнешні двор царскага дома пагаварыць з царом, каб павесілі Мардахэя на дрэве, якое ён падрыхтаваў для яго. Глядзіце раздзел |
«Усе паслугачы цара і ўсе правінцыі, што знаходзяцца пад уладаю яго, ведаюць, што для ўсіх адзін закон: ці то для мужчыны, ці то для жанчыны; хто ўвойдзе на ўнутраны царскі панадворак не запрошаны, — будзе ён пакараны смерцю адразу ж; хіба што часам цар працягне да яго свой залаты скіпетр, каб ён мог жыць; а я ўжо трыццаць дзён не была клікана да цара».