Дзеля таго абрыдла жыццё маё мне, бо ліхое для мяне ўсё, што адбываецца пад сонцам; бо ўсё марнасць і турбаванне духа.
ЭКЛЕЗІЯСТА 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, пахваліў я больш памерлых, якія ўжо спачылі, чым жывых, якія яшчэ жывуць, Біблія (пераклад А.Бокуна) І я больш пахваліў памёршых, якія ўжо памерлі, чым жывых, якія яшчэ жывуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць; |
Дзеля таго абрыдла жыццё маё мне, бо ліхое для мяне ўсё, што адбываецца пад сонцам; бо ўсё марнасць і турбаванне духа.
Не плачце дзеля памерлага і не галасіце дзеля яго. Плачце горка дзеля таго, хто адыходзіць, бо ён не вернецца ўжо і не пабачыць сваёй роднай зямлі.