І забраў ён адтуль усе скарбы дома Госпада і скарбы палаца царскага, і зламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Саламон, цар Ізраэля, у святыні Госпада па слове Госпада.
ЭЗДРЫ 1:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар Кір вынес посуд святыні Госпадавай, які Набукаданосар вывез з Ерузаліма і які змясціў у храме бога свайго; Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар Кір вынес начыньне Дому ГОСПАДА, якое Навухаданосар вынес з Ерусаліму і палажыў у доме бога свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І цар Кір вынес посуд дома Гасподняга, які Навухаданосар узяў у Ерусаліме і паклаў у доме бога свайго, |
І забраў ён адтуль усе скарбы дома Госпада і скарбы палаца царскага, і зламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Саламон, цар Ізраэля, у святыні Госпада па слове Госпада.
І па сканчэнні года цар Набукаданосар паслаў па яго і загадаў прывесці яго ў Бабілон разам з найкаштоўнейшымі пасудзінамі святыні Госпада, а на яго месца паставіў царом яго брата Сэдэцыю над Юдэяй і Ерузалімам.
І ўсе пасудзіны святыні Божай, як большыя, так і меншыя, і скарбы святыні, і цара, і кіраўнікоў пераправіў у Бабілон.
Бо і посуд святыні Божай, залаты і срэбраны, які Набукаданосар узяў з святыні, што была ў Ерузаліме, і перавёз яго ў храм Бабілонскі, цар Кір вынес з храма ў Бабілоне; і аддадзены ён быў аднаму чалавеку на імя Сасабасар, якога ён і паставіў кіраўніком,
Але і посуд святыні Божай, залаты і срэбраны, які Набукаданосар узяў са святыні ў Ерузаліме і прывёз у Бабілон, хай будзе дастаўлены і аддадзены ў святыню, што ў Ерузаліме, і пастаўлены на сваё месца ў святыні Божай».
«Я наведаю Бэла ў Бабілоне, вырву ў яго з пашчы тое, што ён праглынуў, не будуць больш да яго плысці народы, і мур Бабілона заваліцца!
і Госпад аддаў у яго рукі цара Юдэйскага Ёакіма, і частку пасудзін дома Божага, і іх забраў ён у зямлю Сэнаар, у дом багоў сваіх, і памясціў пасудзіны ў дом скарбоўні багоў сваіх.
але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.