І назвала імя Госпада, Які прамаўляў да яе: «Ты Бог, Які бачыш мяне». І сказала яна: «Напэўна, бачыла я з плячэй Таго, Хто бачыць мяне».
СУДЗЬДЗЯЎ 6:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Гедэон, зразумеўшы, што гэта быў анёл Госпадаў, сказаў: «О Госпадзе, Ты — гаспадар мой, бо я ўбачыў анёла Госпадава твар у твар!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў Гідэон, што гэта быў анёл ГОСПАДА, і сказаў Гідэон: «Гора мне, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, бо я бачыў анёла ГОСПАДА тварам у твар!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыў Гедэон, што гэта анёл Гасподні, і сказаў Гедэон: гора мне, Уладыка Госпадзе! бо я бачыў анёла Гасподняга твар у твар. |
І назвала імя Госпада, Які прамаўляў да яе: «Ты Бог, Які бачыш мяне». І сказала яна: «Напэўна, бачыла я з плячэй Таго, Хто бачыць мяне».
І Якуб назваў тое месца імем Пэнуэль, кажучы: «Бачыў я Бога тварам у твар, і збераглася душа мая».
І паднялося над ім сонца, калі ён праходзіў Пэнуэль. А ён накульгваў на сцягно сваё.
І яшчэ сказаў: «Не зможаш бачыць аблічча Маё; бо не будзе жыць чалавек, які ўбачыць Мяне».
і вы казалі: «Вось жа, паказаў нам Госпад, Бог наш, веліч Сваю і магутнасць; мы чулі голас Яго з сярэдзіны агню і пераканаліся сёння, што, калі Бог гаворыць з чалавекам, чалавек застаўся жывы.
Ці ёсць якое цела, што пачула б голас Бога жывога, Які прамаўляе з сярэдзіны агню, як мы пачулі, і здолела б выжыць?
У той час я як пасрэднік стаяў між Госпадам і вамі, каб вам абвясціць словы Яго, бо вы баяліся агню і не ўзышлі на гару. А Ён сказаў: