Бо яны пакінулі Мяне і чужым зрабілі гэтае месца, ды палілі на ім кадзіла чужым багам, якіх не ведалі ані яны, ані бацькі іх, ані цары Юды, і напоўнілі гэтае месца крывёю нявінных.
СУДЗЬДЗЯЎ 5:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выбралі яны сабе багоў новых; тады прыйшла вайна ў брамы. Не з’явіліся ані шчыт, ані дзіда ў сарака тысяч Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) Выбралі яны сабе багоў новых, і тады [прыйшла] вайна ў брамы, але не відаць ані шчыта, ані дзіды ў сарака тысячаў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выбралі новых багоў, таму і вайна каля брамы. Ці відны былі шчыт і дзіда ў сарака тысяч Ізраіля? |
Бо яны пакінулі Мяне і чужым зрабілі гэтае месца, ды палілі на ім кадзіла чужым багам, якіх не ведалі ані яны, ані бацькі іх, ані цары Юды, і напоўнілі гэтае месца крывёю нявінных.
і пакінулі яны Госпада, Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх з зямлі Егіпецкай, і пайшлі за чужымі багамі, за багамі народаў, што жылі навакол іх, і пакланяліся ім, і ўзбуджалі гнеў Госпада,
але і суддзяў не хацелі слухаць, паганячыся з чужымі багамі і ім пакланяючыся. Хутка збочылі яны з дарогі, якою ішлі бацькі іх, якія слухалі настаўленні Госпада, яны ж рабілі ўсё насуперак.
І прызывалі сыны Ізраэля Госпада, бо Явін меў дзевяцьсот баявых калясніц з сярпамі і дваццаць гадоў бязлітасна ўціскаў ізраэльцаў.
Галасы тых, хто размяркоўвае ваду на каналах, хай расказваюць пра справядлівасць Госпада, пра справядлівасць магутнасці Яго ў Ізраэлі; тады збярэцца народ Госпадаў ля брамаў.
Зніклі мужныя ў Ізраэлі, іх не стала, пакуль не паўстала я, Дэбора, і паднялася як маці ў Ізраэлі.