І закрычаў Абнэр да Ёаба, і сказаў: «Ці аж да вынішчэння будзе лютаваць твой меч? Ці ты не ведаеш, што вынікі будуць горкімі? Чаму ты не загадаеш народу, каб ён перастаў пераследаваць братоў сваіх?»
СУДЗЬДЗЯЎ 21:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сыны Ізраэля, пранятыя жалем дзеля брата свайго Бэньяміна, пачалі гаварыць: «Не стала сёння аднаго пакалення ў Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сыны Ізраіля шкадавалі дзеля брата свайго Бэн’яміна, і казалі: «Ня стала сёньня аднаго калена ў Ізраілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўмілажаліліся сыны Ізраілевыя зь Веньяміна, брата свайго, і сказалі: сёньня адцята адно племя ад Ізраіля; |
І закрычаў Абнэр да Ёаба, і сказаў: «Ці аж да вынішчэння будзе лютаваць твой меч? Ці ты не ведаеш, што вынікі будуць горкімі? Чаму ты не загадаеш народу, каб ён перастаў пераследаваць братоў сваіх?»
Як учыню табе, Эфраіме? Як пакінуць цябе, Ізраэлю? Ці ж учыню табе, як Адаме, ці зраблю цябе падобным да Себаіма? Уздрыгаецца на гэта сэрца Маё, і адначасова разгараецца літасць Мая.
І, убачыўшы яе, раздзёр ён адзенне сваё і сказаў: «Ах, дачка мая, ламаючы, ты зламала мяне! І ты ў ліку тых, якія турбуюць мяне! Адчыніў я вусны мае Госпаду і не змагу вырачыся гэтага».
а раней пайшлі [у Бэтэль] і плакалі перад абліччам Госпада аж да ночы, і шукалі ў Яго парады, кажучы: «Ці маем мы далей ваяваць з сынамі Бэньяміна, братамі нашымі, ці не?» Госпад ім адказаў: «Ваюйце супраць іх».
І ўвесь Ізраэль моцна сумаваў і раскайваўся адносна забойства аднаго з пакаленняў Ізраэля.
і казалі: «Хто з усіх пакаленняў Ізраэля не прыбыў у войска Госпада?» Бо звязаліся яны вялікаю прысягаю, каб забіць тых, хто адсутнічаў, калі яны былі ў Міцпе.
Адкуль возьмуць яны жонак? Бо ўсе мы разам прысяглі перад Госпадам, што не дамо ім за жонак дачок нашых».