У той час памерла Дэбора, карміцелька Рэбэкі, і пахавана была пад дубам каля падножжа Бэтэля, і месца тое назвалі Дуб Плачу.
СУДЗЬДЗЯЎ 2:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І было названа месца тое Бахім, і яны там склалі ахвяру Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) І назвалі імя месцу гэтаму Бахім, і яны там склалі ахвяру ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад гэтага і называюць тое месца Бохім. Там прынесьлі яны ахвяру Госпаду. |
У той час памерла Дэбора, карміцелька Рэбэкі, і пахавана была пад дубам каля падножжа Бэтэля, і месца тое назвалі Дуб Плачу.
Таксама накідалі на яго вялікую кучу камянёў, якія захаваліся да сённяшняга дня. І адвярнуўся гнеў Госпада ад іх; і назвалі тое месца лагчынаю Ахор аж да сённяшняга дня.
Дык прынёс Маноах казляня з казінага статка і ахвяру з ежы і паклаў на скале, ахвяруючы Госпаду, Які творыць цуды; і глядзелі на гэта Маноах і жонка яго.
І сышоў Анёл Госпадаў з Галгала ў Бахім і сказаў: «Я вывеў вас з Егіпта і завёў вас у зямлю, якою Я прысягнуў бацькам вашым і паабяцаў ім, каб не парушыць запавету Майго з вамі навекі,
І калі Анёл Госпадаў гаварыў гэтыя словы да ўсіх сыноў Ізраэля, яны закрычалі і заплакалі.
І адпусціў Ешуа народ, і пайшлі сыны Ізраэля кожны ў спадчыну сваю, каб узяць зямлю.
Такім чынам, паставіў там Гедэон ахвярнік Госпаду і назваў яго: «Ягвэ-Шалом — Супакой Госпада». Аж па сённяшні дзень ахвярнік гэты ёсць у Эфры, у сыноў Абіязэра.
І ўзяў Самуэль адно ягня-сысунка і склаў усяго яго Госпаду ў ахвяру цэласпалення; і клікаў Самуэль Госпада за ізраэльцаў, і выслухаў яго Госпад.