СУДЗЬДЗЯЎ 16:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А валадары філістынцаў сабраліся ўсе, каб ускласці багатыя ахвяры богу свайму Дагону і павесяліцца, кажучы: «Бог наш аддаў у рукі нашы ворага нашага, Самсона». Біблія (пераклад А.Бокуна) А валадары Філістынцаў сабраліся ўсе, каб скласьці ахвяру богу свайму Дагону і павесяліцца. Яны казалі: «Бог наш аддаў у рукі нашыя ворага нашага, Самсона». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Уладцы Філістымскія сабраліся, каб прынесьці вялікую ахвяру Дагону, богу свайму, і павесяліцца, і сказалі: бог наш аддаў Самсона, ворага нашага, у рукі нашыя. |
Калі гіне непрыяцель твой — не радуйся; і хай не ўзрадуецца ў пагібелі яго сэрца тваё,
Ці народ змяніў сваіх багоў? А яны ж не багі насамрэч! Мой жа народ змяніў сваю славу на тое, што ніяк не дапамагае!
Бо хай усе народы ходзяць кожны ў імя бога свайго; а мы будзем хадзіць у імя Госпада, Бога нашага, ў векі вечныя і надалей.
Не! Аднак тое, што пагане ахвяруюць, дэманам ахвяруюць, а не Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.
І адрэзалі яны Саўлу галаву, і забралі зброю яго, якую паслалі па ўсёй зямлі філістынскай, каб разнесці вестку ў храмах багоў сваіх і сярод людзей.