СУДЗЬДЗЯЎ 1:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым падняліся і ваявалі супраць хананеяў, якія жылі ў гарах, і ў Нагэбе, і ў Сэфэлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Потым зыйшлі сыны Юды і ваявалі супраць Хананейцаў, якія жылі ў гарах, у Нэгеве і ў Шэфэлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым пайшлі сыны Юдавыя ваяваць з Хананэямі, якія жылі на горах і на паўдзённай зямлі і на нізінных мясьцінах. |
У той час Ешуа прыйшоў і забіў сыноў Анака ў гарах, у Геброне і ў Дабіры, і ў Анабе, і ва ўсіх гарах юдэйскіх і ізраэльскіх, і спустошыў гарады.
як на гарах, так і ў Сэфэле, у Арабе і на схілах гары, і ў пустыні, і ў Нагэбе; зямлю хетэяў, амарэяў, хананеяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў:
Пасля пайшоў Юда супраць хананеяў, якія жылі ў Геброне, што раней называўся Карыят-Арба, і пабіў Сэсая, і Ахімана, і Талмая.
І ваявалі сыны Юды з Ерузалімам, і захапілі яго; і забілі вастрыём меча народ яго, а горад спалілі.