Але не ўсе паслухаліся Евангелля. Ісая, вось, кажа: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас?»
РЫМЛЯНАЎ 11:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) так і яны цяпер не ўверылі дзеля міласэрнасці для вас, каб і самі былі памілаваны. Біблія (пераклад А.Бокуна) гэтак і яны цяпер не скараюцца дзеля вашага памілаваньня, каб і яны былі памілаваныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) так і яны цяпер неслухі на памілаваньне ваша, каб і самім быць памілаванымі. |
Але не ўсе паслухаліся Евангелля. Ісая, вось, кажа: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас?»
Бо калі іх адрынутасць ёсць прымірэнне свету, то чым жа будзе далучэнне, калі не жыццём з мёртвых?
Не хачу, браты, каб вы не ведалі гэтай таямніцы, каб вы не мудравалі залішне, бо слепата закранула Ізраэля толькі часткова, пакуль увойдзе паўната паганаў.
Як і вы калісьці не верылі Богу, а цяпер даступіліся міласэрнасці дзеля іх нявер’я,