Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, дык няхай перш навучыцца кіраваць пабожна домам сваім ды няхай умее аддаць належнае бацькам, бо гэта добра і ўгодна Богу.
РУТ 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Узяўшы іх, вярнулася яна ў горад і паказала свекрыві сваёй тое, што сабрала; акрамя таго, аддала ёй рэшткі з ежы сваёй, якой насыцілася. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яна ўзяла гэта, і пайшла ў горад, і сьвякруха ейная ўбачыла тое, што яна назьбірала. І яна дастала, і дала ёй тое, што засталося з пасілку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Узяўшы гэта, яна пайшла ў горад, і сьвякроў яе ўбачыла, што яна назьбірала. І дастала і дала ёй тое, што пакінула, наеўшыся сама. |
Калі ж якая ўдава мае дзяцей або ўнукаў, дык няхай перш навучыцца кіраваць пабожна домам сваім ды няхай умее аддаць належнае бацькам, бо гэта добра і ўгодна Богу.
І ў час падсілкавання сказаў ёй Баоз: «Хадзі сюды і еж хлеб, і макай лусту сваю ў воцат». Дык села яна каля жней, а ён падаў ёй пражанае зерне ячменю, і яна ела і наелася, а рэшткі ўзяла з сабою.
Дык збірала яна каласы ў полі аж да вечара; а калі вымалаціла палкай тое, што сабрала, было ў яе каля эфы ячменю.