ПЕСЬНЯ 8:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Лявіца яго ў мяне пад галавой, а правіцай ён абдымае мяне». Біблія (пераклад А.Бокуна) Левая рука ягоная пад галавой маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яго левая - пад маёй галавою, а правай рукою мяне абдымае. |
Схапіла б я цябе і павяла б у дом маці сваёй; там бы ты вучыў мяне, і дала б я табе чару пахкага віна і хмельнага напою гранатавых яблыкаў маіх.
«Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма, не будзіце, не падымайце ад сну ўлюбёную, пакуль сама не захоча».
але Ён сказаў мне: «Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц Мая праз слабасць здяйсняецца». Таму найбольш ахвотна буду хваліцца сваімі немачамі, каб абжылася ўва мне моц Хрыстова.
Прыбежышча — Бог адвечны, абарона — рукі вечныя. Ён выганіць перад табою ворага і скажа: “Знішчы”».