Пасля пабудаваў мур за горадам Давіда на захад ад Гіхона ў даліне і аж да ўваходу Рыбнай брамы навокал Афэла, і многа яго павысіў; і паставіў кіраўнікоў над войскам па ўсіх умацаваных гарадах Юдэі.
НЭЭМІІ 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Браму ж Рыбную адбудавалі сыны Аснаа; яны пакрылі яе бярвеннем, і паставілі дзверы ў яе, і завалы, і засаўкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Браму Рыбную будавалі сыны Гасэнаі, якія палажылі бэлькі ў яе і паставілі вароты яе, замкі яе і завалы яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Браму Рыбную будавалі ўраджэнцы Сэнаі: яны накрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе. |
Пасля пабудаваў мур за горадам Давіда на захад ад Гіхона ў даліне і аж да ўваходу Рыбнай брамы навокал Афэла, і многа яго павысіў; і паставіў кіраўнікоў над войскам па ўсіх умацаваных гарадах Юдэі.
і за браму Эфраіма і за Старую браму ды за Рыбную браму, і за вежу Хананээль, і за вежу Мэаг, і аж да брамы Авечай; і спыніліся яны пры браме Вартаўнічай.
і ліст да Асафа, загадчыка царскага лесу, каб даў ён мне дрэва, каб мог я пабудаваць брамы вежы пры доме, і мура гарадскога, і дома, у якім буду жыць». І даў мне цар, бо добрая рука Бога майго супачывала на мне.
І каля іх аднавіў Мэрамот, сын Урыі, сына Акоса, і каля яго адбудоўваў Масала, сын Барахіі, сына Мэсазабэля, і побач яго аднавіў Садок, сын Бааны;
І старую браму аднаўлялі Ёяда, сын Пасэа, і Масала, сын Бэсодыі; яны пакрылі яе бярвеннем, і паставілі ў ёй дзверы, і завалы, і засаўкі.
Сталася ж, калі Санабалат, і Тобія, і Гасэм араб ды іншыя нашы ворагі пачулі, што я адбудаваў мур і не засталося на ім выломаў, — але аж да гэтага часу не паставіў яшчэ дзвярэй у брамах, —
А калі адбудаваны быў мур, і калі паставіў я дзверы, і паставіў прыдзверных, спевакоў і левітаў,
І будзе ў той дзень, — кажа Госпад, — гоман ад брамы Рыбнай і галашэнне ад Новага горада, і вялікае разбурэнне з боку ўзгоркаў.