Хай яны праклінаюць, але Ты дабраслаўляй; хай тыя, што паўстаюць супраць мяне, хай пасаромеюцца, а слуга Твой будзе весяліцца.
НЭЭМІІ 13:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) за тое, што яны не спаткалі ізраэльцаў з хлебам і вадой, і падкупілі супраць іх Балаама, каб іх праклясці, а Бог наш перамяніў праклён на дабраславенне. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо яны не сустрэлі сыноў Ізраіля з хлебам і вадою, і нанялі супраць іх Білеама, каб праклінаць іх; але Бог наш перамяніў праклён у дабраславенства. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо яны ня сустрэлі сыноў Ізраіля з хлебам і вадою і нанялі супроць Яго Валаама, каб праклясьці яго, але Бог наш абярнуў праклён у дабраславеньне. |
Хай яны праклінаюць, але Ты дабраслаўляй; хай тыя, што паўстаюць супраць мяне, хай пасаромеюцца, а слуга Твой будзе весяліцца.
Народ Мой, узгадай, прашу, што наважыў зрабіць Балак, цар Мааба, і што адказаў яму Балаам, сын Бэора? Што рабілася ад Сэтыма аж да Галгала, каб спазнаў ты справядлівасць Госпада!»
А ён аб’явіў сваё прароцтва, кажучы: «Устань, Балак, і настаў вуха, слухай, сыне Сэфора!
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: “Што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, тое Мне зрабілі”.
Не павінны ўваходзіць аманіцяне і маабцы ў супольнасць Госпада навекі, нават у дзесятым пакаленні; не ўвойдзе ён у супольнасць Госпада навекі,
таму што не захацелі яны выйсці вам насустрач з хлебам і вадой, калі вы ішлі з Егіпта, ды набылі супраць цябе Балаама, сына Бэора, з Пэтора ў Арам-Нагараіме, каб цябе праклінаў.
Але Госпад, Бог твой, не захацеў слухаць Балаама, і замяніў праклён адносна цябе на дабраславенне, бо Ён узлюбіў цябе.
сышоўшы з простага шляху, заблукалі ды пайшлі дарогай Балаама Басорава, які ўзлюбіў плату за несправядлівасць,