І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
НЭЭМІІ 11:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны ж Бэньяміна жылі ў Габе, Міхмасе, і Гаі, і Бэтэлі і ў яго вёсках, Біблія (пераклад А.Бокуна) А сыны Бэн’яміна [жылі] ў Міхмасе, Гаі, Бэтэлі і вёсках іхніх, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Веньямінавыя, пачынаючы ад Гевы, у Міхмасе, Гае, у Вэтылі і залежных ад яго гарадах, |
І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
у Заноэ, у Адаламе і іх вёсках, у Лахісе і ў яго ваколіцах, у Азэцы і яго мястэчках. І абжыліся яны ад Бээр-Сэбы аж да лагчыны Гэном.
і з Бэтгалгала, ды з ваколіц Габы, і Азмавэта, бо пабудавалі сабе спевакі паселішчы вакол Ерузаліма.
і, праходзячы да Луза, на поўдзень — гэта Бэтэль, — сыходзіла ў Атарот-Адар на гару, што на поўдні ад ніжняга Бэтарона,
І Ешуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем у заходняй частцы за горадам Гай. А Ешуа правёў тую ноч сярод народа.
І Самуэль сказаў яму: «Што ты зрабіў?» Саўл адказаў: «Я вось бачыў, што народ адыходзіць ад мяне, а ты не прыйшоў у вызначаны час, а філістынцы сабраліся ў Міхмасе,
І Саўл выбраў сабе тры тысячы ізраэльцаў: і дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Бэтэль, а тысяча з Ёнатанам у Габе Бэньяміна, астатні народ ён адпусціў кожнага ў палатку яго.