Мэрыбаал меў сына малога на імя Міха; а ўсе, хто жыў у доме Сібы, былі нявольнікамі Мэрыбаала.
НЭЭМІІ 11:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кіраўніком над левітамі ў Ерузаліме быў Озі, сын Бані, сына Гасабіі, сына Матаніі, сына Міхі, з сыноў Асафа, якія былі спевакамі ў час службы ў доме Божым. Біблія (пераклад А.Бокуна) А наглядчыкам над лявітамі ў Ерусаліме [быў] Узі, сын Бані, сына Хашавіі, сына Маттаніі, сына Міхі, з сыноў Асафа, сьпевакоў, якія былі на службе ў Доме Божым, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме былі Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым, |
Мэрыбаал меў сына малога на імя Міха; а ўсе, хто жыў у доме Сібы, былі нявольнікамі Мэрыбаала.
сына Сараі, сына Хэлькіі, сына Масалы, сына Садока, сына Мэраёта, сына Ахітуба, кіраўнік у доме Божым;
і браты іх, здатныя да бою, — сто дваццаць восем; і кіраўнік над імі — Забдзіэль, муж высакародны.
І паміж святароў з трубамі ішлі і Захарыя, сын Ёнатана, сына Сямэі, сына Матаніі, сына Міхея, сына Закхура, сына Асафа;
і Маасія, і Сямэя, і Элеязэр, і Озі, і Ёганан, і Мэльхія, і Элам, і Эзэр. І гучна заспявалі спевакі пад кіраўніцтвам Ізрахіі.
Бо ў дні Давіда і Асафа з самага пачатку былі хоры спевакоў і спевы хвалы і падзякі Богу.
Ды паставіў я над кладоўкамі Сэлемію святара і Садока пісара і Падаю з левітаў, і каля іх Ханана, сына Закхура, сына Матаніі, бо пацвердзілі яны, што верныя; і ім было даручана даваць належныя часткі сваім братам.
За ім аднавілі левіты: Рэгум, сын Бані; побач яго аднавіў Гасабія, кіраўнік паловы акругі Кэйла, для сваёй акругі;
Затым левіты: Ешуа, і Бані, і Сэрэбія, Ямін, Акуб, Сабэтай, Годыя, Маасія, Келіта, Азарыя, Ёзабад, Ханан, Палая і левіты тлумачылі народу закон; а народ стаяў на сваім месцы.
Зважайце ж на сябе і на ўвесь статак, над якім паставіў вас Дух Святы епіскапамі, каб пасвіць царкву Бога, якую Ён здабыў Сваёй Крывёй.