І працягваў Хусай: «Ты ведаеш, што бацька твой і ваяры, якія з ім, — людзі наймужнейшыя і з жорсткаю душою, як дзікая мядзведзіца, пазбаўленая дзяцей сваіх у лесе; але бацька твой — ваяр спраўны, і ён не спіць са сваімі людзьмі:
НАВУМА 2:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Леў шмат паразрываў для сваіх ільвянят і пазадушваў для львіц сваіх; ён запоўніў здабычаю пячоры свае і лежбішча сваё — нарабаваным. Біблія (пераклад А.Бокуна) Леў разьдзіраў здабычу для ільвянятаў сваіх і душыў для ільвіцаў сваіх, і напоўніў здабычай пячоры свае і логавішчы свае — разьдзёртым. Біблія (пераклад В. Сёмухі) леў, які хапае для насычэньня шчанюкоў сваіх і душыць для ільвіц сваіх, і напаўняе здабычаю пячоры свае і логвішчы свае - схопленым? |
І працягваў Хусай: «Ты ведаеш, што бацька твой і ваяры, якія з ім, — людзі наймужнейшыя і з жорсткаю душою, як дзікая мядзведзіца, пазбаўленая дзяцей сваіх у лесе; але бацька твой — ваяр спраўны, і ён не спіць са сваімі людзьмі:
выгляд іх — быццам у льва, які гатовы да ловаў, і быццам у львяняці, які сядзіць у засадзе.
З’еў мяне, спустошыў мяне Набукаданосар; цар Бабілона адкінуў мяне, як пустую пасудзіну, як цмок, праглынуў мяне, напоўніў жывот свой маімі асалодамі, і выпхнуў мяне.
Дзе лежбішча львоў і пячора львянят, да якой хадзіў леў, каб прывесці туды львяня, і ніхто іх не палохаў?
«Вось, Я супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і спалю агнём аж у дым калясніцы твае; і меч звядзе львянят тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і не пачуецца болей голас паслоў тваіх».
Вось, народ, як ільвіца, падымаецца, і, як леў, устае; ён не ляжа, пакуль не з’есць здабычу і пакуль не нап’ецца крыві забітых».