Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 5:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Чулі, што сказана было продкам: “Не забівай”, а хто заб’е, будзе асуджаны.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Вы чулі, што сказана старадаўнім: “Не забівай, а хто заб’е, падлягае суду”.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вы чулі, што сказана продкам: «не забівай; а хто заб'е, падпадае суду».

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 5:21
19 Крыжаваныя спасылкі  

І зноў сказала яна: «Такія словы гаварыліся ў даўняй прыказцы: “Няхай спытаюцца ў Абэлі, і так скончаць справу”.


І паставіў суддзяў у зямлі, ва ўсіх гарадах Юдэі, у кожным умацаваным горадзе.


хай гэтыя гарады будуць вам абаронай ад мсціўцаў, і хай забойца захавае жыццё, пакуль не стане перад судом супольнасці.


Чулі, што сказана: “Не чужалож”?


Чулі яшчэ аб тым, што было сказана продкам: “Не парушай прысягі, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам”.


Чулі вы, што сказана было: “Вока за вока, зуб за зуб?”


Чулі вы, што сказана было: “Любі блізкага свайго і ненавідзь ворага твайго”.


Ва ўсіх брамах тваіх, якія дасць табе Госпад, Бог твой, устанаві суддзяў і загадчыкаў на працах на ўсе пакаленні, каб судзілі людзей справядлівым судом.


Кожны, хто ненавідзіць брата свайго, ёсць забойца, а вы ведаеце, што ніводзін забойца не мае ў сабе жыцця вечнага, якое трывае ў Ім.