МАЦЬВЕЯ 28:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, выйшаўшы хутка з магілы, са страхам і вялікаю радасцю пабеглі яны, каб паведаміць вучням Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, выйшаўшы хутка з магілы, яны са страхам і радасьцю вялікай пабеглі паведаміць вучням Ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоўшы сьпешна ад магілы, яны са страхам і радасьцю вялікаю пабеглі паведаміць вучням Ягоным; |
Ды хутчэй ідзіце, скажыце вучням Яго: “Ён уваскрос з мёртвых і, вось, раней вас ідзе ў Галілею; там Яго ўбачыце”. Вось, я сказаў вам».
І калі яны ішлі апавясціць вучняў Яго, вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Радуйцеся!» Яны ж падышлі, і ўпалі да ног Яго, і пакланіліся Яму.
І, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, бо ахапіў іх страх ды трывога; і нікому нічога не казалі, бо баяліся.
Сапраўды, сапраўды кажу вам, што вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе весяліцца; вы сумаваць будзеце, але смутак ваш заменіцца ў радасць.
Так і вы, цяпер тужыце; але Я вас зноў убачу, і будзе радавацца сэрца ваша, і радасці вашай ніхто ўжо не адбярэ ад вас.