і будзеш ты, як той, што спіць сярод мора, і быццам той, што заснуў на мачце карабля:
МАЦЬВЕЯ 26:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вярнуўся зноў, і ўбачыў, што яны спяць, бо вочы іх былі пацяжэлыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьне; бо вочы іхнія абцяжэлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоўшы, застаў, што зноў яны сьпяць, бо ў іх вочы ацяжэлі. |
і будзеш ты, як той, што спіць сярод мора, і быццам той, што заснуў на мачце карабля:
І прыйшоў да яго стырнавы, і сказаў яму: «Што ты спіш? Устань і прызывай Бога твайго, можа, Бог успомніць пра нас, і мы не папрападаем».
І адышоўся другі раз, і маліўся, кажучы: «Ойча Мой, калі не можа гэта чара абмінуць Мяне, каб Я не піў яе, хай будзе воля Твая».
Пётра ж і тыя, што з ім, былі змораны сном. А абудзіўшыся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі з Ім.
А адзін юнак, на імя Яўтых, сядзеў на акне, і забыўся глыбокім сном, бо Паўла доўга гаварыў, і, змораны сном, зваліўся з трэцяга паверха ўніз, і паднялі яго мёртвага.
Хай кожны чалавек будзе пакорны вышэйшым уладам. Бо не ўлада, калі не ад Бога. Існуючыя ж улады, Богам устаноўлены.