«Вы ведаеце, што праз два дні Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаванне».
МАЦЬВЕЯ 26:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі яны вячэралі, сказаў: «Сапраўды кажу вам: адзін з вас выдасць Мяне». Біблія (пераклад А.Бокуна) І, калі яны елі, Ён сказаў: «Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі яны елі, сказаў: праўду кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне. |
«Вы ведаеце, што праз два дні Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаванне».
Не аб усіх вас гавару; Я ведаю, каго выбраў, але каб споўнілася Пісанне: “Нават чалавек, з якім я жыў у супакоі, якому я давяраў, які есць хлеб мой, пяту падняў супраць Мяне”.
Калі сказаў гэта Ісус, стурбаваўся Ён Духам, і засведчыў, і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне».
І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.
І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.