Так будуць апошнія першымі, а першыя – апошнімі, бо многа пакліканых, але мала абраных».
МАЦЬВЕЯ 22:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо многія пакліканы, але нямногія абраны». Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо шмат пакліканых, ды мала выбраных. |
Так будуць апошнія першымі, а першыя – апошнімі, бо многа пакліканых, але мала абраных».
І, калі б не былі скарочаны тыя дні, аніякае цела не ўратавалася б, але дзеля выбраных будуць скарочаны тыя дні.
Паўстануць бо фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і прадставяць вялікія знакі і цуды, – так, каб у зман увесці, калі гэта магчыма, нават абраных.
Дык тым больш, браты, старайцеся ўгрунтаваць сваё пакліканне і выбранне. Гэтак бо робячы, ніколі не спатыкнецеся.
Яны будуць ваяваць супраць Ягняці, і Ягня пераможа іх, бо Ён – Госпад пануючых і Валадар валадароў; і разам з Ім пакліканыя, і выбраныя, і верныя».