Дык кожны з іх зняў паспешна плашч свой і разаслаў ля ног яго на прыступках, і затрубілі яны ў трубу, і закрычалі: «Егу — цар!»
МАЦЬВЕЯ 21:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А многія людзі пасцілалі сваю вопратку на дарозе, а іншыя сціналі галінкі з дрэў і пасцілалі на дарозе. Біблія (пераклад А.Бокуна) А шматлікі натоўп пасьцілаў на дарозе адзеньне сваё, а іншыя рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мноства людзей пасьцілалі вопратку сваю на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэў і пасьцілалі на дарозе; |
Дык кожны з іх зняў паспешна плашч свой і разаслаў ля ног яго на прыступках, і затрубілі яны ў трубу, і закрычалі: «Егу — цар!»
У першы дзень возьмеце сабе найпрыгажэйшыя плады дрэва, лісты пальмавыя ды галіны дрэў густалістых і пруты вербаў рачных, і будзеце весяліцца перад Госпадам, Богам вашым, сем дзён.
І многія клалі на дарозе сваё адзенне, а іншыя вецце, якое рэзалі з дрэваў, кідалі на дарогу.
назбіралі пальмавых галінак і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: «Гасана! Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада, Цар Ізраэля».