МАЦЬВЕЯ 20:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны пайшлі. Ды зноў выйшаў каля шостай і каля дзявятай гадзіны і зрабіў падобнае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зноў выйшаўшы каля шостае і дзявятае гадзіны, зрабіў гэтаксама. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зноў выйшаўшы каля шостай і дзявятай гадзіны, зрабіў тое самае. |
Дый яшчэ каля гадзіны адзінаццатай выйшаў і знайшоў іншых, што стаялі без працы, ды кажа ім: “Што вы тут стаіце цэлы дзень бяздзейныя?”
Кажа ім: «Ідзіце і ўбачыце». Дык пайшлі і ўбачылі, дзе жыў, і засталіся той дзень з Ім, а было блізу гадзіны дзясятай.
Адказаў Ісус: «Ці не дванаццаць гадзін у дні? Калі хто ходзіць днём, не спатыкаецца, бо бачыць святло гэтага свету;
і была там крыніца Якуба. І Ісус, змучаны дарогай, сядзеў пры крыніцы; было каля шостай гадзіны.
Каля дзявятай гадзіны дня ён у з’яве выразна ўбачыў анёла Божага, што ўваходзіў да яго і казаў яму: «Карнэлію!»
На другі дзень, калі яны былі ў дарозе ды набліжаліся да горада, Пётра каля шостай гадзіны ўзышоў на дах, каб памаліцца.