МАЦЬВЕЯ 10:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тое, што кажу вам у цемры, кажыце пры святле; і што чуеце на вуха, прапаведуйце на дахах. Біблія (пераклад А.Бокуна) Што кажу вам у цемры, кажыце пры сьвятле; і што чуеце на вуха, абвяшчайце з дахаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што кажу вам у цемры, кажэце пры сьвятле; і што на вуха чуеце, прапаведуйце з дахаў. |
Бо што вы гаварылі ў цемры, пачуецца ў святле, ды што ў вуха гаварылі ў пакоях, будзе абвешчана на дахах.
Ён ім сказаў: «Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Божага, а іншым яны праз прыпавесці, хоць, гледзячы, яны не бачаць і, слухаючы, не разумеюць.
Але калі прыйдзе Ён, Дух праўды, то навучыць вас усякай праўдзе; бо не ад Сябе гаварыць будзе, але, што толькі пачуе, тое скажа, ды, што мае быць, вам аб’явіць.
Гэта ўсё расказваў вам у прыпавесцях; прыходзіць гадзіна, што ўжо не ў прыпавесцях расказваць буду вам, але яўна абвяшчу вам пра Айца.
Кажуць Яму вучні Яго: «Вось, цяпер адкрыта гаворыш ды ніякай прыпавесці не расказваеш.
Таксама дыспутаваў у сінагозе з юдэямі і з богабаязнымі ды штодзень на плошчы з тымі, з якімі сустракаўся.
кажучы: «Хіба не забаранілі мы вам строга, каб вы не навучалі ў гэтае імя? А вось, вы напоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўзвесці на нас кроў Гэтага Чалавека».