Трысціны надламанай не зломіць і кнота тлеючага не стушыць; надасць ён закон па праўдзе.
МАРКА 4:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адазваўся да іх: «Чаму вы такія палахлівыя, што не маеце яшчэ веры?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І кажа ім: «Чаму вы так палахлівыя? Ці ж ня маеце веры?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ім: чаго вы такія палахлівыя? чаму ў вас няма веры? |
Трысціны надламанай не зломіць і кнота тлеючага не стушыць; надасць ён закон па праўдзе.
Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,
А Ісус, працягнуўшы руку, зараз схапіў яго і гаворыць яму: «Малаверны, чаму засумняваўся?»
Ісус, ведаючы гэта, сказаў: «Што вы, малаверы, разважаеце між сабой, што хлябоў не маеце?
Калі ж гэтую палявую траву, што сёння ёсць, а заўтра будзе ў печ укінута, Бог так апранае, дык непараўнальна вас, малаверы.
І Ён сказаў ім: «Чаму вы [гэтак] палахлівы, малаверныя?» Затым, падняўшыся, загадаў вятрам і мору, і наступіла вялікая ціша.
А яны састрашыліся вялікім страхам ды казалі адзін аднаму: «Хто ж гэта Такі, што вецер і мора Яго слухаюць?»
І сказаў ім: «Дзе ваша вера?» Яны ж, напалоханыя, былі здзіўлены, кажучы адзін аднаму: «Хто ж Ён, што вятрам і вадзе загадвае, і яны Яго слухаюць?»