Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАРКА 14:70 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А ён ізноў адрокся. І неўзабаве тыя, што там стаялі, кажуць Пётры: «Ты сапраўды з іх, бо ты – з Галілеі, і гутарка твая падобная».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А ён зноў адрокся. І, неўзабаве, тыя, што там стаялі, зноў кажуць Пятру: «Праўда, ты з іх, бо ты — Галілеец, і гаворка твая падобная».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ён зноў адрокся. Крыху пазьней тыя, што стаялі тут, зноў пачалі гаварыць Пятру: і праўда, ты зь іх; бо ты Галілеянін, і гаворка твая падобная.

Глядзіце раздзел



МАРКА 14:70
8 Крыжаваныя спасылкі  

Але ён запярэчыў, кажучы: «Ані я не ведаю, ані разумею, пра што ты гаворыш». І выйшаў вонкі ў прысенак, і запяяў певень.


І служка, калі ўбачыла яго, пачала зноў казаць тым, што навокал: «Гэта адзін з іх».


А ён пачаў клясціся і прысягаць: «Не ведаю Гэтага Чалавека, аб Якім кажаце».


Слупянелі яны і дзівіліся, кажучы: «Ці ж, вось, гэтыя ўсе, што прамаўляюць, не галілейцы?


пыталіся ў яго: «Тады скажы: “Шыбалет”», і ён адказваў: «Сібалет», бо не мог правільна вымавіць. І адразу ж бралі яго і забівалі каля самага броду на Ярдане. І загінула ў той час у Эфраіма сорак дзве тысячы.