І сказаў Ярэмія Сараі: «Калі ты прыбудзеш у Бабілон, то глядзі: прачытай усе гэтыя словы
МАРКА 13:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі Ён выходзіў са святыні, гаворыць Яму адзін з вучняў Яго: «Настаўнік, глянь, што за камяні ды якія пабудовы!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі выходзіў Ён са сьвятыні, гаворыць Яму адзін з вучняў Ягоных: «Настаўнік, паглядзі, якія камяні ды якія пабудовы!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі выходзіў Ён з храма, кажа Яму адзін вучань Ягоны: Настаўнік! паглядзі, якія камяні і якія будынкі! |
І сказаў Ярэмія Сараі: «Калі ты прыбудзеш у Бабілон, то глядзі: прачытай усе гэтыя словы
і херубіны, падняўшы крылы свае, падняліся з зямлі на маіх вачах, і, калі яны падняліся, колы таксама вырушылі; і затрымаліся ля ўваходу ўсходняй брамы святыні Госпада, і слава Бога Ізраэля супачывала над імі ўгары.
І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада.
І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, ці бачыш, што яны робяць, страшныя агіднасці, якія робіць тут дом Ізраэля, каб Мяне змусіць аддаліцца ад Маёй святыні. І калі лепш прыгледзішся, убачыш агіднасці яшчэ горшыя».