Ад уваходу ў палатку сустрэчы не адыдзецеся сем дзён, аж да дня, калі споўніцца час пасвячэння вашага, бо сем дзён будзе працягвацца пасвячэнне.
ЛЯВІТ 8:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І што адбылося сёння, так загадаў Госпад, каб рабілася дзеля іх ачышчэння. Біблія (пераклад А.Бокуна) І што я зрабіў сёньня, так загадаў ГОСПАД рабіць, каб ачысьціць вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) як сёньня было зроблена, так загадаў Гасподзь рабіць дзеля ачышчэньня вас: |
Ад уваходу ў палатку сустрэчы не адыдзецеся сем дзён, аж да дня, калі споўніцца час пасвячэння вашага, бо сем дзён будзе працягвацца пасвячэнне.
Ля ўваходу ў палатку сустрэчы заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце Госпада, каб не паўміралі, бо мне гэтак загадана».
які не паводле закону цялеснага прыказання стаўся такім, але паводле магутнасці нязменнага жыцця.
Які не мае патрэбы, як першасвятары, складаць штодзень ахвяры перш за свае злачынствы, а пасля – за злачынствы народа, бо гэта Ён зрабіў раз назаўсёды, складаючы Самога Сябе.