яны рупіліся пра хлябы пакладныя, і пра муку на ахвяру з ежы, і пра праснакі, і пра патэльню, і пра смажанне, і пра ўсё, што было ўзважана і адмерана.
ЛЯВІТ 6:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна павінна быць прыгатавана на патэльні, скропленай алеем. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе падзеленую на кавалкі, ахвяру на наймілейшы пах Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна павінна быць прыгатавана з алеем на патэльні. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе, падзеленую на кавалкі, на мілы пах ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) на патэльні ў алеі павінна быць яна прыгатавана; насычаную алеем прынось яе ў кавалках, як ламаецца на кавалкі прынашэньне хлебнае: прынось яе як прыемную духмянасьць Госпаду: |
яны рупіліся пра хлябы пакладныя, і пра муку на ахвяру з ежы, і пра праснакі, і пра патэльню, і пра смажанне, і пра ўсё, што было ўзважана і адмерана.
і Матація, з левітаў, першародны Сэлума Карыта, меў абавязкам увесь час сачыць за тым, што смажыцца на патэльні.
Кожны посуд гліняны, да якога ён дакранаецца, маючы выцёкі, хай будзе пабіты, а кожны посуд драўляны хай будзе вымыты вадой.
Калі ахвяра твая будзе з патэльні, то хай будзе пшанічная мука неквашаная ды запраўленая алеем.
Святар, памазаны на месца бацькі свайго, зробіць гэта. Гэта закон вечны. Усё павінна быць спалена для Госпада.
калі ахвяра будзе выказам падзякі, то хай складаюць хлябы без закваскі, скропленыя алеем, і прэсныя аладкі, змочаныя алеем, ды прыгатаваную пшанічную муку ў выглядзе аладак, скропленых сумессю алею.