Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.
ЛЯВІТ 6:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму вось не пячыце хлябоў квашаных, бо гэта іх частка, якую Я даю з Маіх ахвяр агнявых. Гэта ахвяра найсвяцейшая, як ахвяра за грэх і за праступак. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня будзеце пекчы [хлеб] квашаны. Гэта частка, якую Я даю ім з Маіх ахвяраў агнявых. Гэта сьвятое сьвятых, як і ахвяра за грэх, і ахвяра аднагараджэньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) нельга пячы яго квашаным. Гэта даю Я ім у долю з ахвяраў Маіх. Гэта вялікая сьвятыня, як ахвяра за грэх і ахвяра павіннасьці. |
Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.
Памаж таксама ахвярнік цэласпалення і ўсе яго пасудзіны, і асвяці ахвярнік, і будзе ён святым з святых.
Майсей шукаў казла ахвяры за грэх і знайшоў яго спаленага. Дык разгневаўся ён на сыноў Аарона, Элеязэра і Ітамара, ды сказаў ім:
Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, хай не будзе квашанай, бо нічога квашанага, ані мёду не павінны вы спальваць у ахвяру Госпаду.
а што застанецца ад ахвяры, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.
«Скажы Аарону і сынам яго: “Такі вось закон адносна ахвяры за грэх: яна павінна забівацца перад Госпадам на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпалення: гэта справа святая.
Святар, які будзе складаць ахвяру за грэх, хай есць яе на святым месцы, на панадворку палаткі сустрэчы.
Кожны мужчына са святарскага роду будзе спажываць гэтае мяса на святым месцы: гэта святая рэч.
Для ахвяры за грэх, як для ахвяры за праступак: адзін закон і той, і другой ахвяры; хай яна належыць святару, які складаў гэтую ахвяру.