Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛЯВІТ 23:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І калі святар уздыме іх перад Госпадам разам з хлябамі пяршыняў і разам з двума баранамі, будзе гэта святыняй для Госпада на ўжытак святара.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Сьвятар патрасе іх перад ГОСПАДАМ разам з хлябамі пяршынаў і разам з двума ягнятамі; будзе гэта пасьвячоным для ГОСПАДА [на ўжытак] сьвятара.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

сьвятар павінен прынесьці гэта, трасучы перад Госпадам, разам з трасёнымі хлябамі першага плоду і з двума ягнятамі, і гэта будзе сьвятыняю Госпаду: сьвятару;

Глядзіце раздзел



ЛЯВІТ 23:20
12 Крыжаваныя спасылкі  

І ўсё гэта пакладзі на рукі Аарона і яго сыноў, каб узнімалі яны гэта перад Госпадам.


Прынясіце з вашых месцаў пражывання па два хлябы для ўздымання, кожны з двух дзесятых [эфы] мукі квашанай, якія спячыце як пяршыні Госпаду.


Ахвяруйце таксама аднаго казла як ахвяру за грэх і двух бараноў аднагадовых як ахвяру прымірэння.


У той самы дзень збярыце сход, гэта будзе для вас сход святы. Ніякай работы не будзеце рабіць у той дзень. Гэта будзе вечная пастанова ва ўсіх месцах пражывання вашага, для ўсіх пакаленняў вашых.


Потым прынёс грудзіну і падняў яе перад Госпадам; гэта была яго частка з барана, ахвяры пасвячэння, як загадаў Госпад Майсею.


«Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой, людзям – добрая воля!»


Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі мы пажнём ваша цялеснае?


Бо Ён – супакой наш, Які злучыў абодвух у адно і зруйнаваў сцяну між імі і варожасць, целам Сваім,


пяршыні збожжа свайго, віна і алею, а таксама воўны ад стрыжкі авечак.