ЛЯВІТ 22:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то, каб была яна спрыяльнай для вас, трэба прыносіць самца беззаганнага з цялят, з бараноў ды з казлоў; мужчынскага роду. Біблія (пераклад А.Бокуна) каб яна была прынятаю, мусяць прынесьці самца без заганы мужчынскага роду з валоў, бараноў ці козаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык, каб гэтым набыць упадабаньне ў Бога, ахвяра павінна быць без пахібы, мужчынскага полу, з буйнога быдла, з авечак і з коз. |
Калі ж ахвяра яго з дробнай жывёлы, цэласпаленне з авечак або коз, хай прынясе ў ахвяру самца без заганы;
«Гавары да сыноў Ізраэля ды кажы ім: “Калі хто з вас будзе складаць ахвяру Госпаду з хатняе жывёлы, хай складае з валоў або жывёл драбнейшых.
Калі цэласпальная ахвяра яго будзе з жывёлы, хай ахвяруе самца без заганы ды прывядзе яго да дзвярэй палаткі сустрэчы, каб Госпад прыняў яго ласкава,
бо ніхто, у каго на целе недахоп, не павінен прыступаць: ані сляпы, ані кульгавы, ані крываносы, ані скалечаны,
А калі хто захоча скласці ў ахвяру за грэх авечку, то хай прывядзе авечку без заганы,
Калі ён сядзеў на судзілішчы, жонка яго паслала да яго, кажучы: «Не рабі нічога Гэтаму Справядліваму, бо я сёння ў сне шмат папакутавала з-за Яго».
І Пілат, бачачы, што нічога не дапамагае, а ўзрушэнне робіцца большае, узяўшы ваду, памыў рукі перад народам, кажучы: «Я не вінаваты ў крыві Справядлівага Гэтага. Гэта ваша справа».
кажучы: «Зграшыў я, выдаючы кроў бязвінную». А яны сказалі: «Дык што ты хочаш ад нас? Ты сам глядзі!»
Сотнік жа і тыя, што з ім былі, вартуючы Ісуса, убачыўшы землятрус ды ўсё, што адбывалася, спалохаліся вельмі, кажучы: «Сапраўды, Ён быў Сын Божы».
сказаў ім: «Вы выдалі мне Гэтага Чалавека, быццам Ён бунтуе народ, і вось, я, распытваючы ў вашай прысутнасці, не знайшоў у Гэтым Чалавеку ніякай віны ў тым, у чым вы вінаваціце Яго;
І мы ж справядліва, бо атрымліваем вартае ўчыненага! А Ён нічога благога не зрабіў».
Сотнік, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: «Гэты Чалавек быў сапраўды Справядлівы».
Тым часам Пілат выйшаў зноў вонкі і кажа ім: «Вось жа, выводжу Яго да вас, каб вы самі пераканаліся, што я ў Ім не знаходжу ніякай віны».
Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.
каб Яму паставіць Сабе Царкву слаўнай, без пляміны ці зморшчыны або чагосьці падобнага, але каб была яна святая і беззаганная.
Калі б мела яно якую загану, было кульгавае або сляпое, ці з іншай якой спракудай або немаччу, не складай такога ў ахвяру Госпаду, Богу твайму,
дык тым больш кроў Хрыста, Які ахвяраваў Самога Сябе Богу праз Вечнага Духа, ачысціць сумленне наша ад мёртвых учынкаў, каб служыць Богу жывому.
Хрыстос таксама раз пацярпеў за грахі, Справядлівы за несправядлівых, каб нас давесці да Бога, стаўшы мёртвым целам, але ажыўшы Духам;