І намеснік забараніў ім спажываць ежу ахвяраваную, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
ЛЯВІТ 2:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а што застанецца ад ахвяры, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) А што застанецца ад ахвяры хлебнай, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта сьвятое сьвятых з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а рэшту з прынашэньня хлебнага Аарону і сынам ягоным: гэта вялікая сьвятыня з ахвяраў Гасподніх. |
І намеснік забараніў ім спажываць ежу ахвяраваную, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
Сем дзён ачышчай ахвярнік і асвячай яго, хай будзе ён святыняй святынь: усё, што дакранецца да яго, асвяціцца.
Будуць есці яны ахвяры з ежы, і ахвяры за грэх, і ахвяры за злачынства, і ўсё, на што ў Ізраэлі пакладзена клятва, мае да іх належаць;
і сказаў мне ён: «Гэта месца, дзе святары будуць гатаваць ахвяры за злачынства і за грэх, дзе будуць пячы ахвяру з ежы, каб не мусілі іх выносіць на знешні панадворак, асвячаючы гэтым народ».
Лапатка і грудзіна хай складаюцца з агнявымі ахвярамі тлушчу для ўздымання перад Госпадам ды хай належаць табе і сынам тваім паводле вечнага закону, як загадаў Госпад».
І заб’е барана на месцы, на якім звычайна забіваюцца ахвяры за грэх і ахвяры цэласпалення, на месцы святым. Як ахвяра за грэх, так і ахвяра за праступак належыць святару, гэта святая рэч!
А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў яго. Гэта найсвяцейшая частка з ахвяр, паленых для Госпада.
Так ачысціць яго святар ад граху яго, якім ён зграшыў супраць аднаго з тых прыказанняў, і будзе літасцівы Госпад. Застаўшуюся частку возьме святар як ахвяру з ежы”».
Святар, які будзе складаць ахвяру за грэх, хай есць яе на святым месцы, на панадворку палаткі сустрэчы.
«Загадай Аарону і сынам яго: “Вось закон адносна ахвяры цэласпалення: хай яна спальваецца на вогнішчы ахвярніка ўсю ноч аж да раніцы, і агонь ахвярніка хай на ім гарыць.
Для ахвяры за грэх, як для ахвяры за праступак: адзін закон і той, і другой ахвяры; хай яна належыць святару, які складаў гэтую ахвяру.
Такім чынам, з дароў найсвяцейшых, за выключэннем таго, што будзе спалена, вазьмі наступнае: кожны дар і ахвяру за грэх і злачынства, што аддаецца Мне, як рэчы найсвяцейшыя, хай будуць яны належаць табе і сынам тваім.
І паміж усіх пакаленняў Ізраэля выбраў яго Сабе ў святары, каб прыходзіў да ахвярніка Майго і спальваў для Мяне ахвяру, і насіў перад абліччам Маім эфод; і Я даў дому бацькі твайго ўсё з ахвяр сыноў Ізраэля.