ЛЯВІТ 15:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вучыце сыноў Ізраэля, каб высцерагаліся нячыстасці, каб не памерлі ў нячыстасці сваёй, паганячы дом Мой, які ёсць паміж імі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Аддзяляйце сыноў Ізраіля ад нячыстасьці іхняй, каб яны не памерлі ў нячыстасьці сваёй, паганячы Сялібу Маю, якая ёсьць сярод іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так засьцерагайце сыноў Ізраілевых ад нячыстасьці іх, каб яны не памерлі ў нячыстасьці сваёй, апаганьваючы селішча Маё, якое сярод іх: |
Але і гэта Мне яны зрабілі: святыню Маю апаганілі ў той дзень, а таксама зняважылі Мае суботы.
«Сын чалавечы, дом Ізраэля жыў на сваёй зямлі, і ён апаганіў яе сваімі паводзінамі і сваімі ўчынкамі; паводзіны іх адносна Мяне былі, як нячыстасць месячная жанчыны.
І маюць яны павучаць народ Мой аб розніцы між тым, што святое, і тым, што несвятое, а таксама аб розніцы між тым, што нячыстае, і тым, што чыстае.
Дзеля таго, жыву Я, — кажа Госпад Бог, — за тое, сапраўды, што ты святыню Маю апаганіў усімі тваімі брыдотамі ды ўсімі тваімі агіднасцямі, Я таксама прыніжу цябе, і не пашкадуе вока Маё, і не злітуюся.
Умацуе ж запавет з многімі ў адзін тыдзень; і ў палавіне тыдня спыніць крывавыя ахвяры і ахвяраванне, і на крыле агіднасці будзе разбуральнік, і ад гэтае пары знішчэнне і вырашэнне будуць абрушвацца на разбуральніка».
каб адрознівалі, што чыстае, а што нячыстае, ды ведалі, што маеце есці, а чым маеце брыдзіцца”».
Гэта вось закон адносна праказы на адзенні ваўняным ці льняным, на аснове, або ўтоку, або на якім скураным вырабе, каб прызнаць іх чыстымі, ці нячыстымі».
Гэта закон адносна таго, хто мае выцёкі семя і з якога вывяргаецца семя, і ён стаецца нячыстым,
І Я Сам звярну аблічча Маё супраць яго, і выкараню яго з народа яго за тое, што ён даў патомства сваё Малоху, спаганіў святыню Маю ды зняважыў святое імя Маё.
Толькі не будзе ён падыходзіць да заслоны і не будзе падыходзіць да ахвярніка, бо мае загану, і не павінен ён паганіць святыню Маю, бо Я — Госпад, Які асвячае іх”».
Кожны, хто дакрануўся да мёртвага цела чалавека і гэтай сумессю не ачысціўся, зневажае скінію Госпада і будзе вынішчаны з Ізраэля, бо ён не акрапіў сябе вадою ачышчэння, і нячысты ён будзе, і яго нячыстасць застанецца на ім.
Калі хто гэтым спосабам не ачысціцца, то будзе вынішчана душа яго з грамады, бо ён апаганіў скінію Госпадаву; вадою ачышчэння ён не быў пакроплены, ён нячысты.
Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з лагера, каб не паганілі лагера, дзе Я жыву паміж вамі».
Калі хто знішчыць святыню Бога, таго знішчыць Бог, бо святыня Божая – святая, і гэта ёсць вы.
Калі напаткаеш пляму праказы, захоўвай пільна тое, чаму вучаць вас святары з роду левітаў; што я загадаў ім, тое спаўняйце старанна.
Падумайце самі, наколькі ж страшнейшых кар варты той, які Сына Божага патаптаў, ці кроў запавету, якой быў асвечаны, за звычайную лічыў і Духа ласкі зняважыў?
Пракраліся бо да вас нейкія людзі, якія здаўна прызначаны на гэтае асуджэнне, бязбожныя, каторыя ласку Бога нашага пераварочваюць на распусту і выракаюцца адзінага Валадара Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Дзеля таго Я прысягнуў дому Гэлі, што не будзе ачышчана правіннасць дому яго ані ахвярамі, ані дарамі, навечна».