І сказаў Ісая: «Вазьміце кавалак фігавы». Калі ўзялі яго, і паклалі на яго нарыў, ён ачуняў.
ЛЯВІТ 13:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ў каго на скуры цела была скула і зажыла, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ў каго на скуры цела была скула і зажыла, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ў каго на скуры цела быў пухір і загоіўся, |
І сказаў Ісая: «Вазьміце кавалак фігавы». Калі ўзялі яго, і паклалі на яго нарыў, ён ачуняў.
Адышоў тады шатан ад аблічча Госпада, паразіў Ёва самай цяжкай хваробай ад падэшвы нагі аж да цемені яго.
кажучы: «Калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, і будзеш рабіць справядлівае перад абліччам Яго, і скарышся настаўленням Яго і будзеш захоўваць усе Яго пастановы, то Я не навяду на цябе ніводнай хваробы, што навёў на Егіпет: бо Я — Госпад, лекар твой».
і хай падымецца пыл па ўсёй зямлі Егіпецкай; і будуць на людзях і на жывёле нарывы і скулы набухлыя на ўсёй зямлі Егіпецкай».
Дык загадаў Ісая, каб узялі кавалак пладоў дрэва фігавага і паклалі на рану, і паздаравеў.
але на месцы скулы з’явіцца белая пухліна або чырвоная пляма, то [гэты] чалавек павінен паказацца святару.
дык святар агледзіць яго. І вось, валасы змянілі колер на белы, і месца яе паглыблена адносна акружаючай скуры, значыць гэта праказа, якая зацвіла на апёку; святар прызнае яго нячыстым, бо гэта хвароба праказы з’явілася на ране.