і апранеш ва ўсё гэта брата свайго Аарона і сыноў яго разам з ім. І памаж іх, і напоўні рукі іх, і асвяці іх, каб яны былі Мне святарамі.
ЛЯВІТ 10:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы ж не выходзьце па-за палатку сустрэчы, бо пагінеце, бо алей памазання Госпада на вас». І яны зрабілі ўсё, як Майсей ім загадаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы ж не адыходзьце ад уваходу ў Намёт Спатканьня, бо загінеце, бо алей памазаньня ГОСПАДА на вас». І яны зрабілі так, як Майсей загадаў ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зь дзьвярэй скініі сходу ня выходзьце, каб не памерці вам, бо на вас алей памазаньня Гасподняга. І зрабілі паводле слова Майсея. |
і апранеш ва ўсё гэта брата свайго Аарона і сыноў яго разам з ім. І памаж іх, і напоўні рукі іх, і асвяці іх, каб яны былі Мне святарамі.
Не будзе ён выходзіць са святыні і не апаганіць святога месца Госпадавага, бо ён пасвячоны алеем намашчэння для Бога свайго. Я — Госпад.
Потым Майсей узяў крыху алею намашчэння і крыху крыві з ахвярніка і пакрапіў зверху Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іх. Гэтак пасвяціў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іх.
Але Ісус сказаў яму: «Пакінь, хай мёртвыя хаваюць сваіх мёртвых, а ты ідзі абвяшчай Валадарства Божае».
пра Ісуса з Назарэта, як намасціў Яго Бог Духам Святым і магутнасцю, і Ён хадзіў, чынячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманамі, бо Бог быў з Ім.