Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 10:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 і зь дзьвярэй скініі сходу ня выходзьце, каб не памерці вам, бо на вас алей памазаньня Гасподняга. І зрабілі паводле слова Майсея.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Вы ж не адыходзьце ад уваходу ў Намёт Спатканьня, бо загінеце, бо алей памазаньня ГОСПАДА на вас». І яны зрабілі так, як Майсей загадаў ім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Вы ж не выходзьце па-за палатку сустрэчы, бо пагінеце, бо алей памазання Госпада на вас». І яны зрабілі ўсё, як Майсей ім загадаў.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 10:7
12 Крыжаваныя спасылкі  

І ад сьвятыні ён не павінен адыходзіць і зьневажаць сьвятыню Бога свайго, бо асьвячэньне алеем памазаньня Бога яго на ім. Я Гасподзь.


А Той, Хто мацуе нас з вамі ў Хрысьце і памазаў нас, ёсьць Бог,


І ўзяў Майсей алею памазаньня і крыві, якая на ахвярніку, і пакрапіў Аарона і вопратку ягоную, і сыноў ягоных і вопратку сыноў ягоных зь ім; і так асьвяціў Аарона і вопратку ягоную, і сыноў ягоных і вопратку сыноў ягоных зь ім.


і апрані ў іх Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных зь ім, і памаж іх, і напоўні рукі іхнія, і прысьвяці іх, і яны будуць сьвятарамі Мне.


як Бог Духам Сьвятым і моцай памазаў Ісуса з Назарэта, і Ён хадзіў, дабро ўчыняючы і ацаляючы ўсіх, паняволеных д'яблам, бо Бог быў зь Ім;


Але Ісус сказаў яму: пакінь мёртвым хаваць сваіх мерцьвякоў; а ты ідзі, зьвястуй Царства Божае.


і выліў алей памазаньня на галаву Аарону і памазаў яго, каб асьвяціць яго.


памаж і Аарона і сыноў ягоных і пасьвяці іх, каб яны былі сьвятарамі Мне.


І сказаў Гасподзь Аарону, кажучы:


і вазьмі алей памазаньня, і вылі яму на галаву, і памаж яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы