Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 18:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, кажучы: «Вучыцель добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў, кажучы: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў: Настаўнік добры! што мне рабіць, каб успадкаваць жыцьцё вечнае?

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 18:18
10 Крыжаваныя спасылкі  

і прыходзяць да цябе, як быццам на сход народа, і сядзіць перад табою народ Мой; і слухаюць яны словы твае, і не выконваюць іх, бо робяць яны тое, што прыемнае ў вуснах іх, і сэрца іх цягнецца да прагавітасці іх.


Сын паважае бацьку свайго, і слуга — гаспадара свайго. Такім чынам, калі Я — бацька, дзе ж павага да Мяне? І калі Я — Госпад, дзе ж страх перада Мною? — кажа Госпад Магуццяў да вас, святары, якія зневажаеце імя Маё і кажаце: “Чым зневажаем мы імя Тваё?”


А Ісус яму сказаў: «Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто не добры, адзін толькі Бог.


Чаму прызываеце Мяне: “Госпадзе, Госпадзе!”, – і не выконваеце таго, што кажу?


І, вывеўшы іх вонкі, гаворыць: «Гаспадарове, што мне трэба рабіць, каб збавіцца?»


Калі яны пачулі гэта, спакарыліся сэрцам ды пыталіся ў Пётры і іншых Апосталаў: «Дык што маем мы рабіць, мужы браты?»