Вядзі мяне ў справядлівасці Тваёй дзеля ворагаў маіх, выраўняй дарогу Тваю перад маімі вачамі.
ЛУКАША 11:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы, як магілы, якіх не відаць, і людзі, ходзячы па іх, не ведаюць». Біблія (пераклад А.Бокуна) Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што вы быццам магілы схаваныя, і людзі, ходзячы над імі, ня ведаюць гэтага». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што вы - як магілы схаваныя, над якімі людзі ходзяць і ня ведаюць таго. |
Вядзі мяне ў справядлівасці Тваёй дзеля ворагаў маіх, выраўняй дарогу Тваю перад маімі вачамі.
і будуць яны хадзіць па зямлі, абыходзячы яе; і калі ўбачаць яны костку людскую, дык паставяць ля яе знак, аж пакуль не пахаваюць яе грабары ў даліне Войска Гога.
Цікуе Эфраім, народ Бога майго, — на прарока; на ўсіх яго дарогах — лавецкае сіло, варожасць — у самім доме Бога яго.
Будзе нячыстым сем дзён той, хто ў полі дакранецца або да чалавека, забітага мечам, або да таго, хто памёр, або да касцей яго, або да магілы.
Яно з усіх зярнят найменшае, але, калі вырасце, то большае за любую зеляніну і становіцца дрэвам, так што прылятаюць нябесныя птушкі і гняздуюцца на яго галінах».
Дык Паўла сказаў яму: «Хай ударыць цябе Бог, сцяна падбеленая! Бо ты сеў мяне судзіць паводле закону, а загадваеш мяне біць насуперак закону».