Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!
ЛУКАША 10:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцай тваёй, і ўсім розумам тваім, і блізкага твайго, як сябе самога». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Той сказаў у адказ: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцай тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і блізкага твайго, як самога сябе». |
Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!
Бо прыказанні: «Не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, не пажадай», – ды калі ёсць якая іншая пастанова, – змяшчаюцца ў гэтым вось слове: любі блізкага свайго як сябе самога.
Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу для пажадлівасці цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.
А цяпер, Ізраэль, чаго жадае ад цябе Госпад, Бог твой? Толькі таго, каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Яго, ды любіў Яго і служыў Госпаду, Богу твайму, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй,
Госпад, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб любіў ты Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб мог ты жыць.
Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёй».
Вось жа, запавет, які Я дам дому Ізраэля пасля тых дзён, – кажа Госпад, – даўшы законы Мае у іх думкі, ды ў сэрцы іх упішу іх і буду ім Богам, і яны будуць Мне народам.
Дык калі выконваеце царскі закон паводле Пісання: «Любі бліжняга свайго як самога сябе», – добра робіце.