І калі Бог дапамагаў левітам, якія неслі каўчэг запавету Госпадавага, то былі ахвяраваны сем быкоў і сем бараноў.
ЛІКІ 6:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а ён хай прынясе сваю ахвяру Госпаду — адно аднагадовае ягня без заганы ў ахвяру цэласпалення, і адну аднагадовую авечку без заганы ў ахвяру за грэх, ды аднаго барана без заганы ў ахвяру прымірэння, Біблія (пераклад А.Бокуна) і ён прынясе ў ахвяру ГОСПАДУ адно аднагадовае ягня без заганы ў ахвяру цэласпаленьня, і адну аднагадовую авечку без заганы ў ахвяру за грэх, і аднаго барана без заганы ў ахвяру мірную, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ён прынясе ў ахвяру Госпаду адно адналетняе ягня без пахібы на цэласпаленьне, і адну адналетнюю авечку без пахібы ў ахвяру за грэх, і аднаго барана без пахібы ў ахвяру мірную, |
І калі Бог дапамагаў левітам, якія неслі каўчэг запавету Госпадавага, то былі ахвяраваны сем быкоў і сем бараноў.
Тлустыя цэласпаленні прынясу я Табе з ахвяраваннем бараноў, прынясу Табе быкоў з казламі.
Восьмага дня возьме ён двух бараноў без заганы, адну гадавалую авечку без плямы і тры дзесятыя часткі эфы пшанічнай мукі, змешанай з алеем, як ахвяру [з ежы] і адзін лог алею.
Калі ж яго ахвяра будзе з дробнай жывёлы, як ахвяра прымірэння для Госпада, хай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або самку.
Калі якая душа паміж народа зямлі праз няўвагу зграшыць тым, што ўчыніць штосьці з таго, што забаронена законам Госпада, і правініцца,
А калі хто захоча скласці ў ахвяру за грэх авечку, то хай прывядзе авечку без заганы,
Бо калі адна душа грашыць па няведанні, то хай прынясе аднагадовую казу за грэх свой.