Зрабіў таксама Саламон усе прылады для дома Божага: і залаты ахвярнік, і сталы, і на іх — пакладныя хлябы;
ЛІКІ 4:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пакладуць на яго ўсе пасудзіны, якімі карыстаюцца яны ў час іх службы, гэта значыць: попельніцы, вілкі, і вугальныя лапаткі, і чары. Усе прыналежнасці ахвярніка хай таксама накрыюць пакрывалам са шкур сініх і хай прасунуць жэрдкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пакладуць на ім увесь посуд, ужываны для службы пры [ахвярніку]: папяльніцы, вілкі, лапаткі, крапільнікі. Усе гэтыя прыналежнасьці ахвярніка накрыюць накрыцьцём са скуры тахаш і ўкладуць насілы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пакладуць на яго ўвесь посуд яго, які ўжываецца ў служэньні каля яго - вугольніцы, відэльцы, лапаткі і чары, увесь посуд ахвярніка - і накрыюць яго покрывам са скураў сініх, і ўставяць жэрдкі яго. |
Зрабіў таксама Саламон усе прылады для дома Божага: і залаты ахвярнік, і сталы, і на іх — пакладныя хлябы;
Зрабі ахвярнік з дрэва акацыі, які хай мае пяць локцяў у даўжыню, столькі ж у шырыню, гэта значыць чатырохвугольны, і тры локці ў вышыню.
І зрабі дзеля ўжывання яго папяльніцы, каб збіраць у іх попел, а таксама гаршкі, вугальныя лапаткі, крапільніцы і кадзільніцы; усе прыналежнасці зрабі з медзі.
І калі ў час зняцця з лагера Аарон і сыны яго пакрыюць святыню і ўсе прыналежнасці яе, тады падыдуць сыны Кагата, каб пакрытае несці, і хай не дакранаюцца да каўчэга сведчання, каб не памерлі. Такія вось абавязкі сыноў Кагата ў палатцы сустрэчы.
зноў пакладуць пакрывала са шкур сініх і над ім хай нацягнуць тканіну, усю з гіяцынту, і хай прасунуць яны жэрдкі.