ЛІКІ 30:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то, калі бацька даведаецца аб абяцанні, што яна дала, або аб прысязе, якой яна звязала душу сваю, то хай маўчыць, бо яна звязана абяцаннем; усё, што яна абяцала і чым прысягала, хай споўніць на справе. Біблія (пераклад А.Бокуна) і пачуе бацька ейны абяцаньне яе і забавязаньне, якім яна зьвязала душу сваю, і не запярэчыць бацька ейны, усе яе абяцаньні і ўсе яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пачуе бацька абяцаньне яе і зарок, які яна наклала на душу сваю, і змоўчыць пра тое бацька яе, дык усе абяцаньні яе збудуцца, і кожны зарок яе, які яна паклала на душу сваю, збудзецца; |
Калі жанчына дасць абяцанне Госпаду або звяжа сябе прысягай, і яна яшчэ ў доме бацькі свайго і маладых гадоў,
Калі ж бацька запярэчыць ёй у той дзень, калі пачуе аб гэтым, тады абяцанні і прысягі яе будуць марнымі; і ласкавы да яе будзе Госпад таму, што бацька запярэчыў.
і калі ў той дзень пачуе гэта муж яе і не запярэчыць, — то яна будзе звязана абяцаннем і павінна будзе споўніць, што абяцала.