Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 30:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Калі ж бацька запярэчыць ёй у той дзень, калі пачуе аб гэтым, тады абяцанні і прысягі яе будуць марнымі; і ласкавы да яе будзе Госпад таму, што бацька запярэчыў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Калі ў той дзень, калі пачуе бацька ейны, ён забароніць ёй гэта, усе абяцаньні яе і ўсе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, будуць няважныя. ГОСПАД даруе ёй, бо бацька ейны забараніў ёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 калі ж бацька яе, пачуўшы, забароніць ёй, дык усе абяцаньні яе і зарокі, якія яна паклала на душу сваю, ня збудуцца, і Гасподзь даруе ёй, бо забараніў ёй бацька яе.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 30:6
6 Крыжаваныя спасылкі  

у Богу маю я надзею, не буду баяцца: што зробіць мне чалавек?


А калі мы і складаем ахвяры царыцы неба ды выліваем ёй ахвяры вадкія, то хіба мы без мужоў нашых робім для яе пірагі, падобныя формай да яе, або выліваем ёй ахвяры вадкія?»


або калі душа прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, і гэта будзе скрыта ад яго, але потым ён зразумее, то паддасца ён праступку,


то, калі бацька даведаецца аб абяцанні, што яна дала, або аб прысязе, якой яна звязала душу сваю, то хай маўчыць, бо яна звязана абяцаннем; усё, што яна абяцала і чым прысягала, хай споўніць на справе.


Калі, аднак, выйдзе яна замуж і дасць якое-небудзь абяцанне, калі слова, выходзячы з вуснаў яе, звяжа прысягаю душу яе,


і давала абяцанне, кажучы: «Госпад Магуццяў, калі Ты, глянуўшы, убачыш смутак паслугачкі Сваёй і прыгадаеш мяне, і не забудзешся на паслугачку Сваю, і паслугачцы Сваёй дасі дзіця мужчынскага полу, то аддам яго Госпаду на ўсе дні жыцця яго, і лязо не дакранецца да галавы яго».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы