Затым сказаў Давід: «Нельга, каб хтосьці нёс каўчэг Божы, апрача левітаў, якіх выбраў Госпад, каб насіць яго і паслугаваць каля яго навек».
ЛІКІ 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аддай левітаў як дарунак Аарону і сынам яго, каму яны будуць дадзены ад сыноў Ізраэля; Біблія (пераклад А.Бокуна) Аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным, няхай яны будуць дадзеныя яму з сыноў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) аддай лявітаў Аарону і сынам ягоным: няхай будуць яны аддадзены яму з сыноў Ізраілевых; |
Затым сказаў Давід: «Нельга, каб хтосьці нёс каўчэг Божы, апрача левітаў, якіх выбраў Госпад, каб насіць яго і паслугаваць каля яго навек».
А вось тыя, хто станавіўся разам з сынамі сваімі. З сыноў Кагата: Геман спявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
І паставілі святароў па іх чэргах, і левітаў па іх чэргах на службу Божую ў Ерузаліме, як напісана ў кнізе Майсея.
і паміж нявольнікаў, якіх Давід і князі далі на службу левітам, — дзвесце дваццаць чалавек; усе яны запісаны па імёнах.
ці мала вам, што Бог Ізраэля аддзяліў вас ад усёй супольнасці Ізраэля і далучыў вас да Сябе, каб вы служылі Яму ў скініі Госпада і каб стаялі перад шматлікім народам і служылі за яго?
Але вазьмі сабе таксама братоў сваіх з пакалення Леві, племя бацькі твайго, хай будуць яны пры табе і хай служаць табе; а ты і сыны твае служыце пры палатцы сустрэчы.
і каб захоўвалі прыналежнасці палаткі сустрэчы, спаўняючы абавязкі сыноў Ізраэля, выконваючы службу пры скініі.
бо яны Мне аддадзены з грамады сыноў Ізраэля; узяў Я іх замест першародных, якія адкрываюць усе ўлонні ў Ізраэля.
і перадаў Я іх у дар Аарону і сынам яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне за ўвесь Ізраэль у палатцы сустрэчы і каб перамольваць Госпада за іх, каб усцерагчы ад кары народ, калі б хто адважыўся наблізіцца да свяцілішча».
І Ён паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і настаўнікамі