Першы дзень будзе сход святы і ўрачыстасць, і дзень сёмы будзе напоўнены той жа ўрачыстасцю. Ніякай работы не будзеце рабіць у тыя дні, за выключэннем той, што тычыцца ўжывання ежы.
ЛІКІ 28:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзень сёмы хай будзе для вас святым сходам; ніякай працы ў той дзень не выконвайце. Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў дзень сёмы будзе для вас сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы не рабіце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І на сёмы дзень хай будзе ў вас сьвяшчэнны сход; ніякай працы не рабеце. |
Першы дзень будзе сход святы і ўрачыстасць, і дзень сёмы будзе напоўнены той жа ўрачыстасцю. Ніякай работы не будзеце рабіць у тыя дні, за выключэннем той, што тычыцца ўжывання ежы.
У той самы дзень збярыце сход, гэта будзе для вас сход святы. Ніякай работы не будзеце рабіць у той дзень. Гэта будзе вечная пастанова ва ўсіх месцах пражывання вашага, для ўсіх пакаленняў вашых.
Не будзеце рабіць аніякай работы ў той дзень, але будзеце складаць Госпаду ахвяру агнявую”».
Шэсць дзён будзеце працаваць, а сёмы дзень — субота супачынку, сход святы, не будзеце зусім працаваць, бо гэта субота для Госпада ва ўсіх месцах пражывання вашага.
У першы дзень будзе ў вас сход святы; не будзеце выконваць ніякай працы ў той дзень,
але праз сем дзён будзеце складаць Госпаду ахвяру агнявую. У сёмы ж дзень будзе сход святы, ніякай працы ў той дзень не будзеце рабіць”».
У дзень пяршыняў, калі складаеце Госпаду ахвяру з новага збожжа ў свята тыдняў, таксама збярыце святы сход, і ніякай работы не рабіце ў той дзень.
А ў першы дзень сёмага месяца хай будзе ў вас святы сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца хай адбудзецца святы сход; нельга ў той дзень рабіць ніякай работы, але трэба святкаваць сем дзён свята Госпада
У восьмы дзень хай адбудзецца святы сход; не будзеце ніякай работы рабіць у той дзень,
Шэсць дзён еж праснакі і на сёмы дзень таксама, бо ён усталяваны для Госпада, Бога твайго, і не працуй.