І сказалі сыны Ізраэля: «Мы пойдзем бітаю дарогай, а калі будзем піць ваду, мы і жывёла наша, заплацім, што належыць: не будзе ніякай цяжкасці з платай; мы толькі хутка пройдзем».
ЛІКІ 20:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адказаў ім Эдом: «Не ідзі праз мяне, бо перайму цябе са зброяй». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ім Эдом: «Ня пройдзеш праз мяне, бо я з мячом выйду насустрач табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Эдом сказаў яму: не праходзь празь мяне, інакш я зь мечам выступлю супроць цябе. |
І сказалі сыны Ізраэля: «Мы пойдзем бітаю дарогай, а калі будзем піць ваду, мы і жывёла наша, заплацім, што належыць: не будзе ніякай цяжкасці з платай; мы толькі хутка пройдзем».
Але Эдом адказаў: «Не пройдзеце!» І адразу выйшаў Эдом супраць іх з безліччу войска і добра ўзброены,
Але Сэгон не дазволіў Ізраэлю прайсці праз свае межы; і нават, сабраўшы народ, пераняў іх у пустыні, і прыйшоў у Ясу, і напаў на Ізраэль.
І з гары Гор ішлі яны ў напрамку Чырвонага мора, каб абысці зямлю Эдом. І ў дарозе народ страціў цярплівасць.
І Эдом будзе ўласнасцю яго, і Сэір стане ўласнасцю яго ад ворагаў яго; Ізраэль будзе рабіць вялікія справы.
як дазволілі мне сыны Эзава, якія жывуць у Сэіры, і маабцы, якія жывуць у Ары, аж пакуль я дайду да Ярдана і перайду ў зямлю, якую мае даць нам Госпад, Бог наш».