І калі забойства скончылася, я застаўся сам, і ўпаў на твар свой, і так маліўся ўголас: «О Божа, Госпадзе! Ці хочаш такім чынам вынішчыць усю рэшту Ізраэля, выліваючы Сваё абурэнне на Ерузалім?»
ЛІКІ 16:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пачуў гэта Майсей, упаў на твар Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў [гэта] Майсей, і ўпаў на аблічча сваё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Майсей, пачуўшы гэта, упаў на аблічча сваё |
І калі забойства скончылася, я застаўся сам, і ўпаў на твар свой, і так маліўся ўголас: «О Божа, Госпадзе! Ці хочаш такім чынам вынішчыць усю рэшту Ізраэля, выліваючы Сваё абурэнне на Ерузалім?»
Пачуўшы гэта, Майсей і Аарон палі вобліч на зямлю перад усёй грамадою сыноў Ізраэля.
Яны тады ўпалі на твар і сказалі: «Божа, Божа, ад Якога залежыць жыццё ўсяго жывога, ці Сваім гневам хочаш усіх ахапіць, калі хто адзін зграшыў?»
і сказаў Корэ і ўсяму сходу: «Раніцай пакажа Госпад, хто да Яго належыць і хто святы, каб прытуліць да Сябе; і каго Ён выбера, таго Ён наблізіць да Сябе.
Майсей і Аарон, адышоўшы ад натоўпу, прыйшлі да ўваходу ў палатку сустрэчы і ўпалі ніц на зямлю, і з’явілася слава Госпадава над імі.
Тады Ешуа разадраў адзенне сваё і ўпаў тварам на зямлю перад каўчэгам Госпада, як ён сам, так і ўсе старэйшыны Ізраэля, аж да вечара; і пасыпалі попелам свае галовы.