І ў наступны дзень склалі ахвяры Госпаду і ахвяравалі цэласпаленні: тысячу быкоў, тысячу бараноў ды тысячу ягнят разам з іх ахвярамі вадкімі ды найбагацейшымі ахвярамі за ўвесь Ізраэль.
ЛІКІ 15:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а да паху, прыемнага Госпаду, хай прынясе віна для ўзлівання — трэцюю частку таго ж памеру. Біблія (пераклад А.Бокуна) і віна як ахвяру вадкую адну траціну гіну прынясеш на мілы пах ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і віна для паліваньня прынось траціну гіна дзеля прыемнай духмянасьці Госпаду. |
І ў наступны дзень склалі ахвяры Госпаду і ахвяравалі цэласпаленні: тысячу быкоў, тысячу бараноў ды тысячу ягнят разам з іх ахвярамі вадкімі ды найбагацейшымі ахвярамі за ўвесь Ізраэль.
а таксама дзесятую частку эфы найчысцейшай пшанічнай мукі, апырсканай выціснутым алеем, што мае мець колькасць у чацвёртую частку гіна; віно дзеля ўзлівання той жа колькасці на адно ягня.
Да бараноў хай будзе ахвяра з дзвюх трэціх эфы пшанічнай мукі, якая хай будзе запраўлена трэцяй часткай гіна алею,
Калі складзеце цэласпаленне з бычкоў або ахвяру, каб споўніць абяцанне, або ў ахвяру прымірэння Госпаду,
«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: хай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэласпалення, дзеля найпрыемнейшага паху.
і ахвяруйце віно — чацвёртую частку гіна на кожнае ягня; у свяцілішчы ўчыняйце ўзліванне п’янлівага пітва Госпаду.
таксама кошык хлябоў прэсных, запраўленых алеем, з мукі пшанічнай, і праснакі без рошчыны, запраўленыя алеем, і ахвяру з ежы, і ахвяру да ўзлівання — кожную асобна.
Вінаградная лаза сказла ім: “Ці магу вырачыся свайго віна, што весяліць багоў і людзей, каб хістацца па-над дрэвамі?”